Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Свяшчэннікі

 

Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька,Аляксей Іванавіч Гардун, працаваў у калгасе «Новае жыццё», маці, Аляксандра Іванаўна, – у сталовай. Уся сям’я была веруючая, і гэта было вызначальным у далейшым лёсе Сяргея. Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе. У 5–6 класе ў хлопчыка была мара стаць настаўнікам, а калі ў 8 класе прачытаў Евангелле, з’явілася жаданне глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне, багаслоўе і стаць свяшчэннікам.

 

Юрый Феадосьевіч Вайтовіч нарадзіўся 24 верасня 1964 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу № 10 г. Пінска (1981), прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 88 г. Пінска (1982). Служыў у Савецкай арміі (1982–1983). Працаваў у раённым вузле сувязі, мастаком-афарміцелем ў будаўнічым трэсце № 2 г. Пінска.

З 1984 г. Юрый Вайтовіч нёс кліраснае паслушанне пры храме Кірыла і Мяфодзія ў в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна, з 1986 г. – пры саборы Варвары г. Пінска. Мінтрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам (Вахрамеевым) 28 снежня 1986 г. рукапаложаны ў дыяканы. У 1987 г. назначаны ў клір Троіцкага храма ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, у 1988 г. – у клір храма Праабражэння Гасподняга ў г. п. Лагішын Пінскага раёна.

Архіепіскап Сцяфан (пры нараджэнні Ігар Пятровіч Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 г. у в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з сям’і селяніна. Быў ахрышчоны ў Благавешчанскай царкве сяла Малыя Ляды, пабудаванай з цэглы ў 1794 г. Царква ў канцы 1950-х была зачынена, у 1992 г. прыход адноўлены, з 1994 г. храм у адноўленым Лядзенскім мужчынскім манастыры.

Архіепіскап Іаан (пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама) нарадзіўся 25 сакавіка 1963 г. у в. Калбаевічы Самбiрскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР. Закончыў сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1982–1984). Закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1989) і экстэрнам – Маскоўскую духоўную акадэмію (1993).

Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».

Аляксандр Фёдаравіч Свідуновіч нарадзіўся 7 студзеня 1938 г. у сяле Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Дзівін Кобрынскага раёна). Бацькі Фёдар Сільвестравіч і Ганна Сцяпанаўна назвалі сына ў гонар рускага князя Аляксандра Неўскага, кананізаванага Рускай праваслаўнай царквой. Дзяцінства хлопчыка праходзіла ў нялёгкі час нямецка-фашысцкай акупацыі. На ўсё жыццё ў памяці Аляксандра засталіся ўспаміны пра тое, як яго сям'іпрыходзілася галадаць, хавацца ў лесе ад немцаў. Але прыйшла доўгачаканая перамога, і хлопчык пайшоў у першы клас сельскай школы, навучанне ў якой праходзіла на роднай беларускай мове.

Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.